Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”

17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала пунктам адліку новай беларускай гісторыі.

Напярэдадні свята, 16 верасня, у нашым вучылішчы прайшоў рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”. Удзел у нім прынялі кадэты IX-XI класаў.

Мерапрыемства дае магчымасць выхоўваць у вучняў павагу да роднага слова, адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа. Фарміруе непарыўную сувязь гісторыі і сучаснасці, а таксама важнасць народнага яднання на шляху да росквіту Бацькаўшчыны.

Віцэ-сяржант 43 вучэбнага ўзвода Русакова Валерыя