Новости

Музей-сядзіба Міцкевічаў

13 і 20 кастрычніка вучні X “А” і X “Б” класаў наведалі музей-сядзібу Міцкевічаў у Завоссі Баранавіцкага раёна. Тут нарадзіўся Адам Міцкевіч- пісьменнік, паэт, перакладчык, драматург, педагог, член таварыства філаматаў. Ён аказаў вялікі ўплыў на станаўленне польскай, беларускай, літоўскай літаратуры XIX стагоддзя. Кожная з гэтых краін лічыць А. Міцкевіча сваім.

Сядзіба Міцкевічаў знаходзіцца ў Завоссі. Завоссе- гэта знакамітае месца не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. 8 верасня 1998 года тут адкрыўся музей, які ўяўляе сабой шляхецкую сядзібу другой паловы XVIII стагоддзя. Экспазіцыя выканана ў стылі знакамітай на увесь свет паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Сама сядзіба, прырода вакол яе, пакоі дома вызываюць прыемнае ўражанне і цёплыя пачуцці, бо ўсё зроблена з душой.

Экскурсію для нас праводзіў Дмухоўскі Віктар Паўлавіч, які з’яўляецца загадчыкам музея. Ад яго мы даведаліся пра бацькоў Міцкевіча, пра яго сям’ю, пра юныя гады паэта, асветленыя каханнем да Марылі Верашчакі, і пра многае другое.

Потым кадэты прагульваліся па тэрыторыі сядзібы, разглядалі гаспадарчыя збудаванні. Асаблівую цікавасць вызваў свіронак, дзе на другім паверсе знаходзіўся летні пакойчык А.Міцкевіча.

Цудоўная прырода, цікавая экскурсія, цёплае асенняе надвор’е – усё гэта спрыяла таму, каб мы акунуліся ў атмасферу тых даўніх часоў.

Прыемна і карысна тое, што ўсе веды, атрыманыя на ўроках беларускай літаратуры пра жыццё і творчасць А. Міцкевіча, мы падмацавалі жывымі ўражаннямі і пачуццямі.

Кадэт 31 вучэбнага ўзвода Хмель Крысціна