"Брестское областное кадетское училище"

Государственное учреждение образования

Новости

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 28 лістапада па 4 снежня ў Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. З вялікім задавальненнем вучні прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах.

Пачаўся тыдзень беларускай мовы з акцыі “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. Актыўны ўдзел у акцыі пацвярджае думку аб тым, што заданні, якія былі прапанаваны, сапраўды цікавыя і карысныя. Была разгорнута яшчэ адна старонка для цікаўных і дапытлівых.    

У аўторак, 29 лістапада, у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў конкурс паштовак “Пажаданні роднай мове”. Кожны клас стараўся праявіць сваю фантазію і майстэрства. У фае 2 паверха была арганізавана прэзентацыя творчых работ вучняў.

Пасля гэтага вучні Х-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Літаратурны рынг”. У напружанай барацьбе пераможцам стаў Х “Б” клас. 30 лістапада быў праведзены конкурс выразнага чытання любімых вершаваных радкоў беларускіх творцаў мастацкага слова. Актыўны ўдзел прынялі вучні VIII-х класаў. З любоўю і павагай, шчырасцю і жаданнем данеслі да нас радкі вершаў знакамітых беларускіх паэтаў удзельнікі конкурсу. Яркім і запамінальным святам стала літаратурна-музычная кампазіцыя, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”

Былі перагорнуты старонкі жыцця нашых славутых класікаў. Са сцэны шчыра і ўзнёсла гучалі творы народных песняроў. А самым яскравым момантам мерапрыемства, які найбольш спадабаўся гледачам, стала пастаноўка ўрыўка з камедыі Я.Купалы “Паўлінка”. Дзякуючы такім мерапрыемствам выхоўваецца павага і любоў да роднай культуры.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся віктарынай “Вобразы мілыя роднага краю”. Вучні IX-х класаў адказвалі на пытанні пра жыццёвы і творчы шлях волатаў беларускай літаратуры.

На працягу тыдня ў фае 1 паверха дзейнічала кніжная выстава “У сузор’і геніяў”. Акрамя кніг і альбомаў пра жыццё і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, бібліятэкар Фянчук Т.У. размясціла на гэтай выставе крыжаванкі і віктарыны, якія выклікалі цікавасць як у вучняў, так і ў настаўнікаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Новік Н.Н.

 

Версия для слабовидящих

Дзяржаўная сімволіка

Flag

Абласная сімволіка

flagbrestobl

Раённая сімволіка

Rajon

Год якасці

2024

 

Візітка

Трудоустройство молодежи

sm tr

 

Stop наркотик

StopN

Подросток и Закон

PodrostokZakon

МНС Беларусі

125С…125

 

POMOGUT.BY

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Оказание помощи несовершеннолетним

StopNas

Цяпер на сайце:

Сейчас на сайте 1447 гостей и нет пользователей

Увайсці на сайт

 prezident 2 MO BrestUO 3 baranovici

MVDRB MVD2 bssk akademi mvd MogilevInstitut detymMI 2  pravo by 2

sm aspx 2 ReitPortal fingram