Порядок приема

Критерии оценки знаний по белорусскому языку

Выписка из методических указаний по организации контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся по учебным предметам при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, применению норм оценки результатов учебной деятельности учащихся по учебным предметам, утвержденных заместителем Минисьра образования Республики Беларусь А.В.Кадлубаем 15.09.2022 (в редакции от 30.08.2024)

Ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па гэтым вучэбным прадмеце, якія вызначаны ў дадатку 2 да Правіл правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.07.2022 № 184, з улікам заўваг да іх, якія вызначаны дадзенымі Метадычнымі ўказаннямі.

Нормы ацэнкі тэкставага дыктанта

п/п

Адзнака ў балах па дзесяцібальнай шкале

Колькасць памылак

1.

1

(адзін)

Больш як на 2 балы

2.

2

(два)

10/0, 9/1, 9/0, 8/2, 8/1, 7/2, 7/3, 6/4, 6/3, 5/5, 5/4, 4/6, 4/5, 3/7, 3/6, 2/8, 2/7, 1/9, 1/8, 0/10, 0/9

3.

3

(тры)

8/0, 7/1, 7/0, 6/2, 6/1, 6/0, 5/3, 5/2, 4/4, 4/3, 3/5, 3/4, 2/6, 2/5, 1/7, 1/6, 0/8, 0/7

4.

4

(чатыры)

5/0, 5/1, 4/2, 3/3, 2/4, 1/5, 0/6

5.

5

(пяць)

4/0, 4/1, 3/2, 2/3, 1/4, 0/5

6.

6

(шэсць)

3/0, 3/1, 2/2, 1/3, 0/4

7.

7

(сем)

2/1, 2/0, 1/2, 0/3

8.

8

(восем)

1/0, 1/1, 0/2

9.

9

(дзевяць)

0/1 або 1 нягрубая арфаграфічная (пунктуацыйная) памылка

10.

10

(дзесяць

0/0

Пры праверцы пісьмовых работ усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі, дапушчаныя вучнямі, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлічваюцца не ўсе.

Не ўлічваюцца пры ацэнцы наступныя памылкі:

на правілы, не прадугледжаныя вучэбнай праграмай для пэўнага класа;

на яшчэ не вывучаныя правілы;

у слоўнікавых словах, праца над якімі яшчэ не праводзілася;

незахаванне аўтарскіх знакаў прыпынку.

Не ўлічваюцца таксама апіскі, якія скажаюць графічны выгляд слова: пульба замест бульба; мямля замест зямля; асобныя няправільныя напісанні, што з’яўляюцца пад уплывам графікі іншай мовы (і – и).

Перад правядзеннем кантрольнага дыктанта ці пераказу на дошцы запісваюцца словы, не зразумелыя вучням, а таксама тыя, з напісаннем якіх вучні яшчэ не знаёміліся.

Нягрубыя памылкі лічацца за паўпамылкі. Пры выстаўленні бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня.

Памылкі, якія паўтараюцца (колькі б іх ні было), лічацца за адну.

Першыя тры аднатыпныя памылкі лічацца за адну, кожная наступная аднатыпная памылка залічваецца як самастойная.

Калі ў адным слоўнікавым слове дапушчаны 2 і больш памылак, то ўсе яны лічацца за адну.

Тры і больш выпраўленні лічацца за адну памылку.

За выпраўленні адзнака да нездавальняючай не зніжаецца.

Граматычныя памылкі, дапушчаныя ў напісанні форм слоў у дыктантах, пры падліку далучаюцца да арфаграфічных