За што я люблю родную зямлю
Кадэты вучылішча натхненыя правядзеннем мерапрыемстваў да “Тыдня роднай мовы”, паспрабавалі свае творчыя сілы ў конкурсе пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
Канкурсанты шчыра выказалі свае меркаванні аб адносінах да нашай Бацькаўшчыны. Вось адны з іх.
«Многія з нас гавораць: “Мы любім Раздзіму”. А я лічу, што гэта вельмі значныя і адказныя словы. Каб так пафасна гаварыць, трэба іх пацвердзіць сваёй вучобай і працай. Выток павагі і мовы да Радзімы пычынаецц з куточка, дзе ты з’явіўся на свет. Менавіта тут закладваецца духоўны свет чалавека. Беларусы здаўна ведалі, што бацькоўскі дом – усяму пачатак.
Дзе бы ты ні быў, якую экзатычную прыроду не бачыў, нас заўсёды цягне да нашых лясоў і рэк, палёў з сінімі вочкамі васількоў, да працавітых, гасцінных і мірных людзей. Прырода, радзіма, народ – словы паяднаныя адным – мая Беларусь!»
Кадэт 31 вучэбнага ўзвода Мартынюк Дзяніс
«Зямля Беларусі! Родны край…
Непаўторны і цікавы куточак нашай Зямлі. Мірны, гасцінны, працавіты народ! Чым жа прываблівае беларуская зямля?
Напэўна, не толькі сваёй сціплай і рамантычнай прыродай, мілагучнай мовай, гераічнымі старонкамі гісторыі. Пра гашу Беларусь У. Караткевіч пісаў: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іначай вам не дадзена, дый непатрэбна”.
Каб усвядоміць сябе беларусам, кожны павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам. Таму што для сапраўднага патрыёта ўсё павінна быць дарагім: і народ, і зямля, і гісторыя. Цяпер будучыня Айчыны ў нашых руках. Памятайце аб гэтым, нашчадкі!»
Кадэт 21 вучэбнага ўзвода Жых Ірына