"Брестское областное кадетское училище"

Государственное учреждение образования

Падарожжа па сталіцы

14 мая мы, кадэты 22 вучэбнага ўзвода, разам з выхавацелем Герасіменка Ганнай Мікалаеўнай і настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Каролік Таццянай Францаўнай пабывалі ў горадзе Мінску.

Наша падарожжа па сталіцы пачалося з наведвання Нацыянальнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы цікаваму аповеду экскурсавода, мы даведаліся многа новага пра страшныя гады вайны, пра баявую тэхніку, якая была на ўзбраенні ў Савецкай арміі, пра жудасныя зверствы фашыстаў і пра герояў, якія мужна абаранялі нашу Радзіму. Экскурсія па музеі яшчэ раз нагадала нам пра тое, што мы ніколі не павінны забываць подзвіг тых, хто змагаўся за мірнае неба, пад якім мы зараз жывём.

Паездка ў Мінск супала з Днём Дзяржаўнага сцяга і герба, таму ад музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па праспекце Пераможцаў мы рушылі на Плошчу Дзяржаўнага сцяга і герба. Нам давялося ўбачыць, як на гэтай плошчы ў святочных абставінах сталі піянерамі мінскія школьнікі. Да таго ж усе ўявілі, як менавіта на гэтым месцы праз два гады большасць з нас будзе чытаць словы воінскай прысягі.

Мы наведалі і іншыя памятныя месцы Мінска: Востраў Мужнасці і Смутку, які створаны ў памяць пра тых, хто загінуў у гады вайны ў Афганістане; станцыю метро “Няміга”, на якой ўсталяваны знак ў памяць пра тых, хто трагічна загінуў на гэтым месцы падчас канцэрта рок-групы; станцыю метро”Кастрычніцкая”, дзе некалькі гадоў назад адбыўся выбух і загінулі нявінныя людзі.

Увечары мы пабывалі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, паглядзелі “Пінскую шляхту”. Гэты спектакль паставіў галоўны рэжысёр тэатра Мікалай Пінігін з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча ў 2008 годзе. У спектаклі расказваецца аб жыцці ваколічнай шляхты, якая юрыдычна адносілася да саслоўя феадалаў, а маёмасцю ж набліжалася хутчэй да сялянства, вылучалася пачуццём уласнай годнасці, незалежнасці, мела свае гербы і граматы.

Нам як вучням, якія ўпершыню прыехалі ў тэатр, было цікава ўсё: і інтэр’ер, і дэкарацыі, і касцюмы, і, канечне ж, ігра акцёраў. Найбольш спадабаўся станавы прыстаў Кручкоў, ролю якога выконваў народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Спектакль “Пінская шляхта” аздоблены музыкай, танцамі, насычаны жартамі. Ад прагляду мы атрымалі вялікае задавальненне. І цяпер з ўпэўненасцю можам сказаць, што вернемся ў тэатр яшчэ не раз.

Кадэты 22 узвода

Суміч Аксана і Карней Яўген

 
 

Версия для слабовидящих

Дзяржаўная сімволіка

Flag

Абласная сімволіка

flagbrestobl

Раённая сімволіка

Rajon

Год якасці

2024

 

Візітка

Трудоустройство молодежи

sm tr

 

Stop наркотик

StopN

Подросток и Закон

PodrostokZakon

МНС Беларусі

125С…125

 

POMOGUT.BY

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Оказание помощи несовершеннолетним

StopNas

Цяпер на сайце:

Сейчас на сайте 2465 гостей и нет пользователей

Увайсці на сайт

 prezident 2 MO BrestUO 3 baranovici

MVDRB MVD2 bssk akademi mvd MogilevInstitut detymMI 2  pravo by 2

sm aspx 2 ReitPortal fingram