"Брестское областное кадетское училище"

Государственное учреждение образования

Тыдзень беларускай мовы

У перыяд з 26 лютага па 2 сакавіка ў Брэсцкім абласным кадэцкім вучылішчы прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. З першага дня ўсе навучэнцы і педагогі ўключыліся ў правядзенне акцыі “Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па-беларуску”, падчас якой усе школьныя прадметы выкладаліся на беларукай мове. Кожны вучэбны ўзвод выпусціў насценгазету “Зямля пад белымі крыламі”, у якой вучні выказвалі свае цёплыя пачуцці да нашай роднай Беларусі. На першым паверсе была арганізавана кніжная выстава “Чытаем па-беларуску”, на якой былі прадстаўлены, як добра вядомыя кнігі, так і навінкі беларускага кнігавыдавецтва.

На другі дзень фае першага паверха напоўнілася чароўнымі гукамі беларускіх песень, а ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у музычнай віктарыне. Пасля абеду кадэты былі запрошаны ў беларускі відэасалон. Яго арганізаваў кадэт 33 узвода Бойка Данііл. Ён прапанаваў для прагляду дакументальныя і мультыплікацыйныя фільмы на беларускай мове, а таксама расказаў гісторыі іх стварэння.

Серада была прысвечана вуснай народнай творчасці. Кадэт 32 узвода Вольф Данііл загадваў загадкі, адгадаўшы якія можна было атрымаць у якасці ўзнагароды смачную адгадку: агурок, бурак, арэхі, цыбулю, часнык, моркву, грыбы. Ярмак Кірыл і Тачоны Віталій запрасілі вучняў на гульню “Прымаўкі і прыказкі – роднай мовы прывязкі”. А пасля ўрокаў усе, хто хацеў, маглі наведаць майстар-клас па беларускіх гульнях і танцах, які падрыхтавалі кадэты 21 узвода Цібец Юлія, Зубрык Насця, Фацеева Дар’я, Шолохаў Кірыл і Драгун Арцём.

Інтэлектуальны чацвер прапанаваў кадэтам прыняць удзел у літаратурных віктарынах “Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа”, “Творчасць Аркадзя Куляшова”, “Гонар Беларусі”, у гульні “Пяць зорак”, разгадаць крыжаванкі “Творчасць Дуніна-Марцінкевіча”, “Аповесць Васіля Быкава “Знак бяды”, а таксама выканаць “Творчыя заданні для цікаўных”.

Завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Літаратурным брэйн-рынгам” для дасведчаных старшакласнікаў. У гульні, якая адбылася ў актавай зале, прынялі ўдзел дзве каманты: “Рунь” (11-я класы) і “Вясёлка” (10-я класы). Падчас гульні кадэты адказвалі на пытанні па беларускай літаратуры. Найбольшую цікавасцьвыклікалі пытанні ў чорнай скрыні. Тыя, хто з імі справіўся, атрымалі ў якасці ўзнагароды сала, хлеб і яйкі. Самымі цяжкімі для каманд былі пытанні бліц-турніраў. На жаль, каманды не з усімі імі справіліся. Парадавалі гледачоў і змаглі прынесці камандам па 5 балаў Тачоны Віталій, Басік Насця і Гаргун Насця. Яны выступілі са сцэны з байкай “Дыпламаваны баран” Кандрата Крапівы, вершамі “Бацьку” і “Трэба дома бываць часцей” Рыгора Барадуліна. Кандратовіч Юля, Рудовіч Кацярына, Івашкевіч Ілья, Чабатарэнка Сяргей парадавалі гледачоў прыгожымі песнямі “Дзеванька-вясна” і “Бацькаўшчына”. Сярод балельшчыкаў трэба адзначыць Кульжыка Уладзіслава, які атрымаў прызы за правільныя адказы ў гульні з гледачамі “Сем падказак”. У выніку гульні “Літаратурны брэйн-рынг” перамагла каманда “Вясёлка”.

 

На працягу тыдня ў вучылішчы панавала атмасфера любові, пяшчоты і захаплення беларускай культурай, мовай, літаратурай. Кадэты з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах і праводзілі іх. Пажадаем вучням і настаўнікам і надалей не траціць сувязяў са сваім родным краем, з роднай зямлёй, не забываць родную мову.

 
 

Версия для слабовидящих

Дзяржаўная сімволіка

Flag

Абласная сімволіка

flagbrestobl

Раённая сімволіка

Rajon

Год благоустройства

GodBlag2025

 

80 лет Победы

80letPobedi

 

Візітка

Трудоустройство молодежи

sm tr

 

Stop наркотик

StopN

Подросток и Закон

PodrostokZakon

МНС Беларусі

125С…125

 

POMOGUT.BY

Мы оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации

Оказание помощи несовершеннолетним

StopNas

Цяпер на сайце:

Сейчас на сайте 594 гостя и нет пользователей

Увайсці на сайт

 prezident 2 MO BrestUO 3 baranovici

MVDRB MVD2 bssk akademi mvd MogilevInstitut detymMI 2  pravo by 2

sm aspx 2 ReitPortal brsm fingram